Сваякам загінулага на Майдане беларуса збіраюць дапамогу
Збор сродкаў ідзе ў Беларусі, Украіне і Польшчы.
Ва Украіне зборам сродкаў займаецца УНА-УНСО. Сябрам гэтай арганізацыі быў Міхаіл Жызнеўскі.
У Беларусі актывісты арганізавалі збор сродкаў на сядзібе БНФ у Мінску (вул. Чарнышэўскага, 3-39).
У Варшаве збор сродкаў зладзілі беларусы, якія жывуць у Польшчы.
Нагадаем, Міхаіла Жызнеўскага застрэлілі ў сэрца на Майдане 22 студзеня.
Фота з сацыяльных сетак