Светлагорскі цэлюлозны камбінат паведаміў пра выкід смуродных газаў
Светлагорскі ЦКК, ілюстрацыйнае фота
На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце 28 верасня адбыўся "выкід газаў, якія кепска пахнуць", паведамляе канцэрн "Беллеспаперпрам".
Выкід называюць кароткачасовым і тлумачаць тэхнічнымі прычынамі.
Па словах чыноўнікаў, здароўю жыхароў горада і прылеглых населеных пунктаў нічога не пагражае: "Парушэнняў гранічна дапушчальных нормаў утрымання шкодных рэчываў у паветры не зафіксавана. У цяперашні час прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме".
Праўда, "Гомельская Вясна" паведамляла пра смурод у Светлагорску яшчэ 27 верасня: "Некалькі гадзін запар немагчыма дыхаць амаль ва ўсіх раёнах горада".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.