Свіная галава -- міністру інфармацыі
Актывісты моладзевай арганізацыі Партыі БНФ 3 траўня павіншавалі міністра інфармацыі Ўладзіміра Русакевіча з перамогай над незалежнай прэсай. У якасці віншавання міністру адправілі пасылку, у якую спакавалі свіную
галаву. Акцыя была прымеркаваная да Сусветнага дня свабоды прэсы, які
адзначаецца 3 траўня. Пра гэта паведаміў актывіст партыі Франак Вячорка.
"Па беларускай фальклорнай традыцыі, свіной галавой узнагароджваліся пераможцы бітваў. Мы лічым, што Мінінфармацыі і Ўладзімір Русакевіч выйгралі бітву з незалежнай прэсай у Беларусі, якая выключаная з каталогаў падпіскі, з сістэмы распаўсюду. Таму мы па старой традыцыі віншуем У.Русакевича з гэтай перамогай", — сказаў Ф.Вячорка.
Пасылку адправілі з Галоўпаштамта на адрас Міністэрствы інфармацыі, асабіста Ў.Русакевічу, паведаміў Ф.Вячорка. Па ягоных словах, супрацоўнікі паштамта запэўнілі, што пасылка будзе дастаўленая адрасату 4 траўня.
БелаПАН