Свой дзень нараджэння Лукашэнка правядзе ў звычайным працоўным графіку
Сёння беларускаму кіраўніку спаўняецца 59 гадоў.
Як паведаміў агенцтву БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Сяргей Пелюшкевіч, гэты дзень Лукашэнка правядзе ў звычайным працоўным графіку.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў гарадскім мястэчку Копысь Аршанскага раёна Віцебшчыны.
У 2010 годзе ў афіцыйнай біяграфіі кіраўніка краіны дата нараджэння памянялася з 30 жніўня 1954 года на 31-га. У прэзідэнцкай адміністрацыі патлумачылі так: маці Лукашэнкі паступіла ў радзільню 30 жніўня ўвечар, але нарадзіла яго ў ноч з 30 на 31 жніўня, пасля паўночы. У тыя гады ў сельскіх радзільнях дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся, і нованароджанага Аляксандра запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення яго маці ў радзільню.
Цяпер у афіцыйнай біяграфіі на сайце прэзідэнта ў якасці дня нараджэння зноў фігуруе 30 жніўня. У якасці тлумачэння прэс-служба спаслалася на тое, што Лукашэнка не памяняў свой пашпарт.
Тым часам крытыкі адзначаюць, што акурат 31 жніўня святкуе дзень народзінаў самы малодшы сын беларускага кіраўніка — Мікалай.
Аляксандр Лукашэнка зноў стаў дзядулем
Фота — freesmi.by