Святлана Ціханоўская апублікавала стратэгію перамогі
9 лютага Святлана Ціханоўская апублікавала адкрытую стратэгію перамогі.
Паведамляецца, што стратэгія аб'ядноўвае дзеянні розных дэмакратычных сіл: офіса і Кабінета Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіравання, штаба Цапкалы, партнёрскіх ініцыятываў.
Акрамя таго, кожны ахвочы можа выказаць свае прапановы, напісаўшы ў чат-бот офіса Святланы Ціханоўскай @AskOffice_Bot.
Распрацоўшчыкі адзначаюць, што на сёння ў Беларусі склалася патавая сітуацыя: ніводзін з бакоў не мае сілы, каб схіліць шалі на свой бок. "Нам не трэба рэсусаў болей, чым у іх. На трэба рэсурсаў болей, чым ЦЯПЕР", — падкрэсліваюць яны.
"Стратэгія перамогі стане ідэальнай тады, калі стане інклюзіўнай", —заяўляюць распрацоўшчыкі. Яны абяцаюць, што ў сакавіку з'явіцца сайт, дзе ўся стратэгія будзе раскладзеная па задачах. Тады кожны зможа далучыцца да выканання той ці іншай задачы.
У планах стратэгіі люты — гэты час для ўзмацнення кампаній па рэсурсах. На сакавік плануецца новая хваля вулічнай актыўнасці. У красавіку — "спыненне падтрымкі рэжыму Лукашэнкі яго прыхільнікамі".
Травень абазначаны як пачатак дыяогу і перыяд фармавання перамоўных груп.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.