Святлана Ціханоўская плануе сустрэцца ў ЗША з Джо Байдэнам
На панядзелак у Святланы Ціханоўскай запланаваная сустрэча ў Дзярждэпартаменце ЗША / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская плануе падчас сваёй паездкі ў ЗША сустрэцца з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам і дзяржсакратаром Энтані Блінкенам. Аднак поўнай упэўненасці, што гэтыя сустрэчы адбудуцца, у яе пакуль няма.
"Плануецца, але пакуль не магу пацвердзіць", — адказала яна на прамое пытанне журналіста, ці будуць сустрэчы з Байдэнам і Блінкенам, паведамляе ТАСС.
Напярэдадні Святлана Ціханоўская прыбыла ў Вашынгтон і ўжо правяла сустрэчу з беларускай дыяспарай . Яна пацвердзіла, што не плануе зноў ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Яе задача — толькі дамагчыся іх правядзення.
"Я ўпэўненая, што ў нас у краіне ёсць дастаткова шмат прафесійных мэнэджараў, якія справяцца нашмат лепш з гэтым", — сказала яна.
Ціханоўская таксама гаварыла аб тым, што ўсе міжнародныя пагадненні, заключаныя Мінскам пасля выбараў 9 жніўня 2020 года, павінны быць перагледжаны. Яны не з'яўляюцца легітымнымі.
Яна таксама распавяла, што на сустрэчах у Вашынгтоне мае намер абмеркаваць пытанне спрашчэння выдачы амерыканскіх віз беларусам. Адзін з удзельнікаў сустрэчы паскардзіўся на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Беларусі, якія хочуць наведаць сваякоў у ЗША. Нават у гэтым выпадку атрымаць візу праблема.
"Так, мы гэта пытанне будзем прамаўляць <...> Але, напэўна, гэта вельмі доўгая працэдура, так адразу гэта ўсё не атрымаецца, але будзем падымаць пытанне, вядома", — адказала яна.
Ціханоўская прыляцела ў ЗША ў нядзелю. На 19 ліпеня ў яе заплянаваныя сустрэчы на высокім узроўні ў Дзярждэпартамэнце, на 20 ліпеня — у Белым доме. Акрамя таго, яна мае намер сустрэцца з кіраўніком Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю Самантай Паўэр і амерыканскімі заканадаўцамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.