Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з польскім прэм'ерам

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з польскім прэм'ерам

Святлана Ціханоўская прыехала з Літвы ў Польшчу. Яна сустрэлася ў Варшаве з польскім прэм'ерам Матэвушам Маравецкім. Як паведамляе polskieradio.pl, Ціханоўская будзе госцем Эканамічнага форуму, які працягваецца ў гарадку Карпач на поўдні Польшчы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яна атрымае спецыяльную ўзнагароду форуму.

На перамовах з прэм'ерам Польшчы разам са Святланай Ціханоўскай прысутнічалі сябры Каардынацыйнай рады Павел Латушка і Вольга Кавалькова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі