Святлана Калінкіна звольнілася з “Народнай волі”
Журналістка Святлана Калінкіна звольнілася з "Народнай волі", дзе яна адпрацавала больш за 10 гадоў. Апошнім часам яна была шэф-рэдактарам выдання.
У каментары прэс-службе БАЖ журналістка паведаміла, што ў яе не было ніякага канфлікту ў калектыве, а проста з’явіліся новыя ідэі і новыя праекты.
Загад пра звальненне Калінкінай галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч падпісаў на мінулым тыдні — 1 красавіка. Журналістка кажа, што працягне друкавацца ў “Народнай волі”. Пра свае новыя праекты яна абяцае расказаць праз тыдзень-другі.