Сяргей Чалы: З Кіпра ў Беларусь ішлі пераважна нашыя ж фінансы

Нагадаем, што кіпрскія ўлады збіраюцца падняць падаткі на ўклады ў банках. Гэтую ўмову выставіў Еўрасаюз, які прадаставіць Кіпру фінансавую дапамогу ў 10 мільярдаў еўра. Рэзка асудзілі гэты намер расійскія ўлады. Уладзімір Пуцін назваў падатак небяспечным і несправядлівым.

У каментары Еўрарадыё Сяргей Чалы не выключыў, што беларускія грошы таксама ёсць на Кіпры. Ён нагадаў, што Кіпр вельмі вядомы фінансавы афшор:

Чалы: "Вельмі часта нашыя ж уласныя беларускія грошы праз асаблівасці нашага інвестыцыйнага клімату прыходзілі ў краіну пад выглядам замежных інвестыцый — пераважна якраз праз кіпрскія кампаніі. Калі паглядзіце статыстыку, то Кіпр у нас стабільна знаходзіцца ў першай тройцы краін, якія больш за ўсё прыносяць у краіну замежных інвестыцый. Гэта пераважна нашыя ж грошы пад выглядам замежных інвестыцый, бо прававая абарона ў такім выглядзе мацнейшая".

Эксперт кажа, што курс еўра ўжо панізіўся ў выніку кіпрскага фінансавага крызісу і наўрад ці знізіцца яшчэ. А найбольш выйграе ад гэтых падзеяў Латвія, дзе таксама існуе афшорная зона.

Фота — cyprusrussianbusiness.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі