Сяргей Далідовіч паказаў форму беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе (фота)

Сяргей Далідовіч паказаў форму беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе (фота)

Сяргей Далідовіч паказаў форму беларускіх лыжнікаў на Алімпіядзе-2018 у Пхенчхане. На фота, якое ён змясціў на сваёй старонцы ў Facebook, відаць, што яна выканана ў чорных, чырвоных, зялёных і белых колерах. Лыжнік пажартаваў: “Зрабілі спецыяльна пад мой дыван”.

Як вядома, на Алімпійскія гульні паедуць 28 беларускіх спартсменаў. У лыжных гонках паўдзельнічаюць 7 чалавек, у тым ліку і 44-гадовы Далідовіч, які рыхтаваўся самастойна і нават збіраў на падрыхтоўку да Алімпіяды (для яго яна будзе сёмая) грошы праз інтэрнэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі