Сяргей Крывец стаў чэмпіёнам Польшчы ў складзе "Леха"

23-гадовы паўабаронца беларускай футбольнай зборнай Сяргей Крывец стаў чэмпіёнам Польшчы ў складзе познаньскага клуба "Лех". У 30 матчах каманда Крыўца набрала 65 ачкоў. Бліжэйшага пераследвальніка — кракаўскую "Віслу" — "Лех" апярэдзіў на тры ачкі, паведамляе БелаПАН.

Крывец перайшоў у "Лех" з барысаўскага БАТЭ пры канцы снежня 2009 года. Тады клуб з 32 ачкамі пасля 17 матчаў займаў трэцяе месца, адстаючы на восем ачкоў ад "Віслы" і на пяць ад варшаўскай "Легіі". Адразу пасля перахода ў "Лех" Сяргей Крывец даў інтэрв'ю Еўрарадыё.

У складзе польскай каманды Крывец згуляў 12 матчаў і забіў тры мячы, у тым ліку — гол у вароты "Руха" ў перадапошнім туры, пасля якога "Лех" упершыню апярэдзіў "Віслу" у турнірнай табліцы. Гэты гол стаўся ў сёлетнім чэмпіянаце Польшчы вырашальным.

"Лех" робіцца чэмпіёнам Польшчы ў шосты раз. Кантракт з познаньскім клубам Крывец падпісаў на тры з паловай гады.



Фота: PAP / Adam Ciereszko

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі