Сяргей Мартынаў адпраўляецца з афіцыйным візітам у Італію і Ватыкан
24–25 лютага міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў наведае з афіцыйным візітам Італію і Ватыкан. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у рамках візіту пройдуць
перамовы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Італіі Франка
Фраціні, прадстаўнікамі італьянскага парламента, дзелавых колаў.
Плануецца абмеркаванне шырокага спектру пытанняў беларуска-італьянскага
ўзаемадзеяння.
Разам з тым Сяргей Мартынаў сустрэнецца з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана Тарчызіо Бертоне і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Ватыкана Дамінікам Мамберці.
Разам з тым Сяргей Мартынаў сустрэнецца з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана Тарчызіо Бертоне і Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Ватыкана Дамінікам Мамберці.