Сяргей Пукст у пытаннях і адказах (+вынікі)
Правер, што ты ведаеш пра беларускага андэграўнднага гуру і атрымай запрашальнік на "Вялікі канцэрт" Сяргея Пукста і гурта Pukstband.
10 красавіка ў клубе Tarantino адбудзецца сеанс матэрыялізацыі Сяргея Пукста і гурта Pukstband, чый "Апошні альбом" нечакана для многіх стаў уладальнікам прэмій "Лепшы рок-альбом" і "Альбом года" на ўзнагародах Experty.by.З гэтай нагоды музыкі вырашылі зладзіць вялікі гістарычны выступ у клубе Tarantino.
Еўрарадыё як звычайна вырашыла падарыць запрашальнікі на канцэрт свайму самаму дасведчанаму слухачу.
Мы склалі 8 пытанняў для сапраўдных пуксталюбаў. На кожнае з пытанняў было прапанавана па 4 варыянты адказаў, але правільным быў толькі адзін з іх. Адзіным удзельнікам конкурса, які здолеў беспамылкова адказаць на ўсе заданні стаў Жэня Вегас. Віншуем яго з перамогай!
Пытанні і адказы:
1. Свой творчы шлях Сяргей Пукст пачаў у калектыве з такой назвай:
А. Pukstband
Б. Кароль пчол
В. Валадар мух
Г. ОППА
2. Сяргей Пукст аўтар "музычнага суправаджэння" да гэтага фільма:
А. "Брэсцкая крэпасць"
Б. "Паляванне на піранню"
В. "Кастусь Каліноўскі"
Г. "Масакра"
3. Так клічуць alter ego Сяргея:
А. Хведар Шчавель
Б. Георгій Дабро
В. (((О)))
Г. Бэтман Крывуля
4. Назву для аднаго са сваіх твораў Сяргей Пукст пазычыў у гэтага рэжысёра:
А. Нікіта Міхалкоў
Б. Джорж Лукас
В. Джэймс Кэмеран
Г. Лені Рыфеншталь
5. На сольным альбоме Сяргея Пукста "Внутреннее" можна пачуць:
А. Спевы дзяцей Сяргея Пукста
Б. Стук сэрца Пукста
В. Гукі рухавікоў мінскіх машын
Г. Гукі палёў Сатурна і Венеры
6. Пукст неаднаразова сцвярджаў, што яго любімы фармат выступаў гэта:
А. Кватэрнік
Б. Спектакль
В. Оупэн-эйр
Г. Дажынкі
7. Сяргей прыдумаў свой музычны накірунак, які называецца:
А. Геданістычны панк
Б. Пукст-рок
В. Нігілістычны джаз
Г. Джазавы нігілізм
8. Столькі часу гурт Pukstband патраціў на напісанне "Апошняга альбома":
А. Напісалі за адзін дзень
Б. Працавалі цэлы год
В. Спатрэбілася 5 гадоў
Г. Пісалі з часу свайго знаёмства — 10 гадоў