Сяргей Шнураў стаў партыйным і ідзе на выбары
Лідар расійскага гурта "Ленінград" Сяргей Шнураў збіраецца ў наступным годзе балатавацца ў Дзярждуму РФ. Пра гэта было заяўлена ў Пецярбургу на нарадзе актыву Партыі росту. Шнураў стаў членам гэтай партыі.
"Жыццё маё павярнула такім дзіўным паваротам, памаячыла мне ў выглядзе Партыі росту, — гаварыў музыкант у сваёй кароткай прамове. — Мне здаецца, што я вам спатрэблюся. Цалкам дакладна, па меншай меры, дадам яркіх фарбаў, буду называць рэчы сваімі імёнамі... Са мной будзе відавочна весялей".
Сяргею Шнураву 46 гадоў. Дагэтуль ён ніякага ўдзелу ў палітыцы не прымаў, а галасаваць на выбары хадзіў толькі адзін раз у жыцці. Аднак палітыка нярэдка адлюстроўвалася ў песнях "Ленінграда".
"Партыя росту" — усерасійская, ліберальна-кансерватыўная, яна мае афіцыйную рэгістрацыю. Партыя існуе ўжо чатыры гады, яе лідар — Барыс Цітоў. Сайт meduza.io раней пісаў, што ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі разглядаліся сцэнары стварэння ілюзіі канкурэнцыі на выбарах у Дзярждуму праз уключэнне ў палітычную барацьбу "каля дзясятка новых партый". А сярод новых апазіцыйных лідараў там пабачылі Сяргея Шнурава.
"Роля адміністрацыі прэзідэнта моцна перабольшаная", — кажа музыка.
Сергей Шнуров стал членом «Партии Роста». Он может возглавить ее список на выборах в Госдуму
— «Бумага» (@paperpaper_ru) February 20, 2020
Видео: https://t.co/bhT1SU13ef pic.twitter.com/XhNCHvbjGD
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.