Выйшаў новы кліп гурта “Ленінград” — “Ваяж”
Выйшаў новы кліп “Ленінграда” — “Ваяж”. За 12 гадзін на афіцыйным канале вядомага расійскага гурта на YouTube яго праглядзелі больш за 1,3 млн разоў. Галоўным героем кліпа з’яўляецца рабаўнік (яго ролю выканаў акцёр Аляксандр Паль), які пасля “візіту” ў банк весела траціць скрадзеныя грошы. Але ў выніку ўсё заканчваецца трагічна.
Кліп можна пабачыць тут. Варта адзначыць, што ў ім прысутнічае нецэнзурная лексіка.
Фота: скрыншот з відэа