Сярод магчымых сапернікаў "Дынама" і "Шахцёра" — "Інтэр" і "Тотэнхэм"
Нагадаем, што 7 жніўня футбалісты мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" выйшлі ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы.
Яны паспяхова пераадолелі 3-і кваліфікацыйны раўнд, прайшоўшы румынскі "Клуж" і бельгійскі "Зюлтю Варэгем".
Зараз, у накаўт-раўндзе турніру беларускія клубы, якія ня трапілі ў кошык сеяных, чакае праверка на трываласць, піша "Прессбол". Поўны спіс патэнцыйных супернікаў у плэй-оф выглядае наступным чынам:
Ліён (Францыя), Інтэрнацыянале (Італія), Тотэнхэм (Англія), ПСВ Эйндховен (Галандыя), Вільярэал (Іспанія), Твэнтэ (Галандыя), Металіст (Украіна), ПАОК (Грэцыя), Селтык (Шатландыя), Бруге (Бельгія), Дняпро (Днепрапятроўск, Украіна), Трабзанспор (Турцыя), Панацінаікас (Грэцыя), Спарта (Прага, Чэхія), Барусія (Менхенгладбах, Нямеччына), Рэал Сасьедад (Іспанія), Янг Бойз (Швейцарыя), Дынама (Заграб, Харватыя ), Лакаматыў (Масква, Расія), Рапід (Вена, Аўстрыя), Цюрых (Швейцарыя), Насьянал (Партугалія), Макабі (Тэль-Авіў, Ізраіль), Шэрыф (Малдова), Хал (Англія), Партызан (Бялград, Сербія), Тарына (Італія), Фееноорд (Галандыя), Сэнт-Эцьен (Францыя), Рыў Аве (Партугалія), Дынама (Масква, Расія).
Лёсаванне плей-оф футбольнай Лігі Еўропы пройдзе ў пятніцу ў Ньёне. Пачатак — а 14-й паводле беларускага часу.
Фота — ntv.ru