Сярод затрыманых адны жанчыны — падрабязнасці затрыманняў у Брэсце

Тых затрыманых, хто абураўся, на трое сутак адпраўлялі ў ІЧУ, ілюстрацыйнае фота

Тых затрыманых, хто абураўся, на трое сутак адпраўлялі ў ІЧУ, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Брэсце падчас аблавы сілавікоў 23 студзеня затрымалі каля 70 чалавек. І ўсе яны — жанчыны. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Затрыманых везлі ў КДБ, Следчы камітэт і міліцыю.

"Іх было так шмат, што людзі сядзелі ў калідорах", — адзначаюць праваабаронцы. Тых, хто абураўся і скардзіўся, затрымлівалі на трое сутак і адпраўлялі ў ІЧУ.

Нагадаем, 23 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да родных палітвязняў, якія атрымлівалі дапамогу ад іншых беларусаў пры пасярэдніцтве ініцыятывы INeedHelpBY. Праект у Беларусі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". У ініцыятыве пацвердзілі, што падчас допытаў у часткі затрыманых пыталіся, ці атрымлівалі яны прадуктовую дапамогу ад INeedHelpBY. Там таксама адзначылі, што з іх боку "ніякіх узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі не было".

Заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў раніцай у чацвер, што да цяперашняга моманту вядома пра 143 факты затрыманняў па ўсёй краіне. Сярод затрыманых, нагадаем, ёсць і жонка палітыка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч. Яе судзілі і арыштавалі на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі