Ператрус у маці заснавальніцы dissident.by доўжыўся 10 гадзін

Марына Касінерава

Марына Касінерава / t.me/viasna96

У Бабруйску супрацоўнікі КДБ 10 гадзін праводзілі ператрус у маці Марыны Касінеравай, паведамляюць праваабаронцы.

Касінерава — праваабаронца, заснавальніца рэсурсу dissident.by. Для пераструсу сілавікі прыйшлі па месцы яе беларускай прапіскі.

23 студзеня супрацоўнікі КДБ зладзілі ператрусы і затрыманні па ўсё Беларусі ў экс-палітвязняў і сваякоў палітвязняў. Самі яны заяўлялі некаторым людзям, быццам затрыманні і ператрусы звязаныя з праектам "INeedHelpBY", які толькі што прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Паводле інфармацыі на 19:45, праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 73 чалавек, якія трапілі пад хапун у аўторак. У некаторых выпадках людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі. Таксама ёсць звесткі, што некаторых людзей пасля ператрусаў адпускалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі