Сын Бакіева рыхтуе контрапераварот на 22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы
Сын былога прэзідэнта Кыргызстана Максім Бакіеў рыхтуе пераварот. У інтэрнэт трапіў скандальны аўдыёзапіс яго размовы са сваім дзядзькам Жаныбекам (родны брат Курманбека Бакіева). Максім прапануе выступіць у 69-ю гадавіну нападу Нямеччыны на СССР. Максім Бакіеў: “Скажам, месяц на падрыхтоўку. І, напрыклад, 22 чэрвеня ў 4 гадзіны – сімвалічная дата... І ўсё – зайшлі, сказалі “Салям-алейкум! Да пабачэння!”. Скажам, выходзіць Наліван, туды-сюды, шэф кажа: “Ды вы ўсе ..., вы ўсе, я легалізуюся, ідзіце ....”
Паўгадзінная размова сваякоў Курманбека Бакіева, якія абвешчаныя ў крымінальны вышук часовым урадам Кыргызстана, поўная нецэнзурных выразаў.
Максім Бакіеў: “Трэба людзей падбіць і ўсё! Аперацыя зойме дзве гадзіны, яны абас…цца і на с..ку паваляцца!”
Максім Бакіеў прапануе наняць 500 баевікоў, заплаціўшы ім па 1-2 тысячы авансу (валюта не ўдакладняецца) і такую ж суму пасля аперацыі. Яны мусяць захапіць урадавыя будынкі і абвясціць сябе новай уладай. Такім чынам дыскрэдытуецца цяперашні часовы ўрад, лічыць Максім Бакіеў.
На пытанне Жаныбека Бакіева, ці не ўвядзе Расія свае войскі, Максім адказвае, што гэта малаверагодна. Яны хіба ўвядуць войскі “толькі на карысць узнаўлення канстытуцыйнага ладу”.
Максім і Жаныбек абмяркоўваюць, хто можа кіраваць аперацыяй на месцы, а таксама хто можа стаць папулярным палітыкам, які стане на чале новай улады ў выпадку паспяховай аперацыі.