Сёлета беларускае грамадзянства атрымалі каля 2000 чалавек
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.
Летась грамадзянства нашай краіны атрымалі 4020 замежнікаў і асобаў без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым 906 чалавек набылі грамадзянства на падставах, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі нашай краіны, заключанымі з Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Украінай.
Фота — bymedia.net