Сёлета ў Беларусі з'явяцца абноўленыя купюры і манеты
Сёлета ў Беларусі з'явяцца абноўленыя купюры і манеты. Пра гэта было заяўлена па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Нацбанка Паўла Калаўра, якая прайшла ў чацвер. У сюжэце тэлеканала "Беларусь 1" прагучала, што ў абароце ў 2019 годзе з'явяцца абноўленыя купюры наміналам 5 і 10 рублёў, а таксама манеты: адна, дзве капейкі і два рублі.
Як вядома, у ліпені 2016 года ў Беларусі адбылася дэнамінацыя, з’явіліся сем наміналаў банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама восем наміналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек,1 і 2 рублі.