Сёлета ў Лядовым палацы Баранавічаў з'явіцца хостэл
Сёлета ў Баранавічах плануецца адкрыць хостэл. Пра гэта на выязным пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама паведаміў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі, інфармуе БЕЛТА.
Па яго словах, апошнім часам у горадзе актыўна развіваецца гатэльны бізнэс. У прыватным медцэнтры створаны гатэль з нумарамі еўрапейскага стандарту. Бліжэйшым часам плануецца ўвесці ў эксплуатацыю другую чаргу гасцініцы "Марыінская".
А ў Лядовым палацы сёлета мяркуецца адкрыць хостэл. Пастаяльцам прапануюць наведваць сауну, боўлінг, більярд, трэнажорную залу.
Кіраўнік гарвыканкама паведаміў, што летась каля 1000 турыстаў пабывалі на экскурсіях па дзевяці маршрутах, якія ўключаюць культурна-гістарычныя аб'екты і вядучыя прадпрыемствы горада. Таксама госці Баранавічаў замаўляюць пешаходныя прагулкі па горадзе з элементамі анімацыі, квэсты.