Сёння адбудзецца пахаванне баранавіцкага грамадскага актывіста Віктара Сырыцы
Сёння, 13 лістапада, адбудзецца пахаванне лідара баранавіцкай дэмакратычнай супольнасці Віктара Сырыцы. Як паведаміла ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук яго дачка Вера Галушка, развітанне пройдзе ў Баранавічах па адрасе: Камсамольская вуліца, д. 28, кв. 65. Пахаванне будзе на могілках “Русіно”.
Грамадскі дзеяч, гісторык Віктар Сырыца памёр 9 лістапада ва ўзросце 62 гадоў. Яму раптоўна стала кепска на пероне Цэнтральнага вакзала. На месца прыбылі лекары “хуткай”, але не змаглі яго выратаваць.
Віктар Сырыца ачольваў Баранавіцкую раду Таварыства беларускай мовы. На нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах быў членам гарадской выбарчай камісіі і прагаласаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола, выказаў асаблівае меркаванне.
Фота: Радыё Свабода