Адкрылася Мiнская мiжнародная кнiжная выстава–кiрмаш
8 лютага адкрываецца XXIV Мiнская мiжнародная кнiжная выстава–кiрмаш, а таксама міжнародны сімпозіум літаратураў "Пісьменнік і час". Іх удзельнікаў і гасцей прывітаў Аляксандр Лукашэнка.
"Лiтаратура адыгрывае выключную ролю ў вырашэннi агульнанацыянальных задач, захаваннi духоўнай спадчыны, актывiзацыi дыялогу культур, — цытуе беларускамоўнае віншаванне кіраўніка дзяржавы газета "СБ. Беларусь сегодня". — Ваш маштабны форум служыць аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену iдэямi, прымае шматлiкiх гасцей з блiзкага i далёкага замежжа".
Таксама Лукашэнка адзначыў: "Глыбока сiмвалiчна, што дзякуючы выставе тэма 500–годдзя ўсходнеславянскага кнiгадрукавання набудзе шырокае мiжнароднае гучанне. Менавiта наш зямляк Францыск Скарына пяць стагоддзяў таму выдаў "Псалтыр" на старабеларускай мове, распачаўшы гiсторыю айчыннай кнiгi".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам выставы-кірмашу і сімпозіума "паспяховай працы, натхнення i плённага супрацоўнiцтва". Ён выказаў упэўненасць, што "мерапрыемства паслужыць развiццю друкаванага слова i ўзбагачэнню нашай нацыянальнай лiтаратурнай традыцыi".