Сёння БАТЭ можа зноў стаць чэмпіёнам Беларусі — дастаткова 1 ачка

Сёння БАТЭ можа зноў стаць чэмпіёнам Беларусі — дастаткова 1 ачка

Сёння барысаўскі БАТЭ можа датэрмінова аформіць чэмпіёнства — для гэтага яму дастаткова згуляць з “Нёманам” хаця б у нічыю і атрымаць усяго 1 ачко. У гэтым выпадку “жоўта-сінія” ўжо за тры туры да завяршэння першынства краіны стануць недасяжныя для бліжэйшых канкурэнтаў.

БАТЭ на сёння мае 66 ачкоў пасля 26 гульняў, а ў “Нёмана”, які стаіць на 7-м месцы, 39 ачкоў. Пры гэтым гродзенцы заўсёды былі нязручнымі сапернікамі для барысаўчанаў. Аднак у выпадку сённяшняй удалай гульні БАТЭ стане 15-разовым чэмпіёнам краіны і дадасць да свайго лагатыпа трэцюю зорачку.

Тым часам раней у 27-м туры ўжо адбыліся такія матчы: “Мінск” – “Гарадзея” – 0:5, “Віцебск” – “Дынама” (Мінск) – 0:1, “Дынама” (Брэст) – “Іслач” – 3:1.

Сёння апроч гульні БАТЭ – “Нёман” пройдуць наступныя матчы: “Слуцк” – “Тарпеда”, “Дняпро” – “Тарпеда-БелАЗ”, “Прамень” – “Шахцёр”. Скончыцца 27 тур у панядзелак, 27 лістапада гульнёй “Смалявічы” – “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі