Сёння футбольная зборная Беларусі згуляе ў гасцях з Ірландыяй

Сёння футбольная зборная Беларусі згуляе ў гасцях з Ірландыяй

У аўторак, 31 траўня, футбольная зборная Беларусі згуляе ў гасцях з камандай Ірландыі. Гэта будзе таварыскі матч. Ён пройдзе ў Корку. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 21.40.

Пасля траўмы абаронцы Ягора Філіпенкі ў галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча засталося 17 гульцоў — 3 брамнікі і 14 палявых: брамнікі — Сяргей Чэрнік (БАТЭ), Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Грэцыя), Андрэй Клімовіч ("Мінск"), абаронцы — Ігар Шытаў ("Мардовія", Расія), Аляксандр Мартыновіч (капітан, "Урал", Расія), Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Турцыя), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Украіна), паўабаронцы — Аляксандр Глеб ("Генчлербірлігі", Турцыя), Сяргей Кісляк ("Рубін", Расія), Сяргей Крывец ("Мец", Францыя), Ігар Стасевіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Павел Няхайчык ("Томь", Расія), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў, Украіна), нападаючы — Мікалай Януш ("Шахцёр", Салігорск).

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 траўня каманда Аляксандра Хацкевіча правяла таварыскі матч у Белфасце са зборнай Паўночнай Ірландыі і прайграла з лікам 0:3. Беларуская зборная гуляла слаба, чым выклікала крытыку з боку заўзятараў і спецыялістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі