Сёння мінскае "Дынама" сустракаецца з італьянскай "Фіярэнцінай"
Матч другога тура групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы пройдзе на "Барысаў-Арэне" 2 кастрычніка, пачатак а 20-й.
Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Уладзімір Журавель разлічвае на агрэсіўны футбол у выкананні сваёй каманды. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 1 кастрычніка.
"Будзем адштурхоўвацца ад таго, што дазволіць сапернік. Разлічваем на хуткія контратакі, але і ад пазіцыйных адмаўляцца не будзем. Мы разумеем стыль, патрабаванні і пабудову гульні "Фіярэнціны". Асноўны акцэнт робіцца на валоданні мячом і тэрытарыяльнай перавазе", — перадае БелаПАН словы дынамаўскага настаўніка.
Нагадаем, што ў першым туры 18 верасня "Дынама" прайграла ў Салоніках ПАОКу — 1:6, а "Фіярэнціна" з буйным перамагла французскі "Генгам" — 3:0.
Фота — dinamo-minsk.by