Сёння пачынаецца суд над экс-намеснікам старшыні "Белнафтахіма"

Як паведамляе interfax.by, адкрыццё пасяджэння запланаванае на 10:30.



Былога топ-менеджара "Белнафтахіма" абвінавачваюць у атрыманні хабару. Ён знаходзіцца пад арыштам. Агулам Волкаву інкрымінуюць восем эпізодаў злачыннай дзейнасці — фактаў атрымання хабару ад розных суб'ектаў гаспадарання. Падчас папярэдняга следства быў накладзены арышт на маёмасць падазронага, у тым ліку на дзве кватэры ў Мінску, гараж, аўтамабіль BMW Х5, каля 100 тысяч долараў, іншую маёмасць.



Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Волкава затрымалі за хабар пры размеркаванні кантрактаў, а ўслед за ім — "цэлы шлейф ягоных паплечнікаў" з прыватных структур.



У канцэрне "Белнафтахім" Волкаў курыраваў нафтаперапрацоўчую прамысловасць, а таксама пытанні экспарту і імпарту нафтапрадуктаў.



Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі