Сёння пройдзе матч Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Шахцёрам" (Караганда)
Матч другога кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў адбудзецца на барысаўскім стадыёне.
Пачатак гульні прызначаны на 19-ю. У жывым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь-2".
Дарэчы, гэты ж тэлеканал пакажа ўжывую матч у адказ. Ён пройдзе 23 ліпеня ў казахстанскай Карагандзе ў 16.30 паводле беларускага часу.
Таксама канал у жывым эфіры пакажа матч мінскага "Дынама" супраць заграбскага "Лакаматыва". Сустрэча адбудзецца 18 ліпеня ў Мінску на стадыёне "Трактар". Пачатак матчу а 19-й.
Ужывую тэлеканал пакажа і матч "Мінск" — "Валета". Гульня пройдзе на жодзінскім стадыёне "Тарпеда" 25 ліпеня а 19-й.
Фота — fcbate.by