Сёння ў Мінску выступіць вядомы матывацыйны аратар Нік Вуйчыч
Сёння, 15 красавіка ў Мінску выступіць вядомы матывацыйны аратар Нік Вуйчыч. Ён нарадзіўся ў Аўстраліі ў 1982 годзе ў сям’і сербскіх эмігрантаў. Ад нараджэння Нік не меў усіх чатырох канцавінаў.
Аднак няпростая хвароба не зламала мужчыну. Ён скончыў універсітэт, атрымаў двайную ступень бакалаўра камерцыі, ажаніўся і выхоўвае дваіх здаровых дзяцей. Нік Вуйчыч падарожнічае па свеце, каб дзяліцца досведам свайго жыцця з іншымі.
У беларускай сталіцы ён выступіць на “Мінск-Арэне”.