Сёння збяруцца лідары G7, Пуціна ў Гаагу не запрасілі

Нагадаем, у G7 уваходзяць Вялікабрытанія, Нямеччына, Францыя, Італія, ЗША, Канада і Японія. У 1998-м да іх далучылася і Расія, утварыўшы G8. Аднак з-за анэксіі Крыма далейшы расійскі ўдзел у клубе "вялікіх дзяржваў" знаходзіцца пад пытаннем. Сёння якраз будзе абмяркоўвацца і гэтае пытанне.



Як паведамляе РІА "Новости", лідары краін "Вялікай сямёркі" і старшыня Еўрасавета Херман ван Рампей у панядзелак абмяркуюць сумесны адказ на сітуацыю вакол Украіны і Крыма. Адбудзецца гэта падчас міжнароднага саміта па ядзернай бяспецы ў Гаазе. Як мяркуецца, сустрэча пачнецца ў 20.30 паводле беларускага часу.
 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі