Сёння зямляне змогуць пабачыць Супермесяц

Сёння зямляне змогуць пабачыць Супермесяц

Сёння зямляне змогуць пабачыць Супермесяц: гэта поўня, пры якой Месяц дасягяе найбольшых бачных памераў і свеціць найярчэй. Назіраць гэтую з’яву можна з 17.30 паводле мінскага часу і да раніцы 4 снежня, калі адбудзецца максімальнае збліжэнне Месяцу з Зямлёй.

Наступныя Супермесяцы будуць і ў пачатку 2018 года — 1 і 31 студзеня, пры гэтым Супермесяц 31 студзеня супадзе з поўным месяцовым зацьменнем.

Супермесяц — гэта астранамічня з’ява, калі поўня або маладзік супадаюць з перыгеем, то бок, момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі. Падчас такой з’явы месяцовы дыск выглядае буйнейшым, чым звычайна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі