Талончык на праезд будзе каштаваць 1720 рублёў?
Чыноўнікі “Мінсктранса” палічылі, што менавіта столькі павінен каштаваць талон, каб сталічны транспарт акупіўся Чуткамі пра падаражэнне праезду ў беларускім транспарце пужалі нас яшчэ ў канцы 2008 года. Але гэтага не адбылося. Кошт у 600 рублёў за талончык — стаяў, як непарушны слуп. І вось пачаліся намёкі пра падаражэнне, ды яшчэ якое.
Намеснік гендырэктара “Мінсктранса” Ірына Якубоўская у інтэрв’ю газеце “Рэспубліка” палічыла, колькі павінен каштаваць праезд на транспарце, каб акупіць прадпрыемства. Сёння “Мінсктранс” акупаецца на 48,1 працэнтаў. Каб выйшла поўная акупнасць, трэба павысіць кошт звычайнага талончыка да 1720 беларускіх рублёў (талончыкаў штогод прадаецца каля 10 мільёнаў). Кошты праязных можна павысіць на 20-30 працэнтаў, як у той жа Польшчы.
Калі чыноўнікі на ўсю краіну заяўляюць пра такое, ці не чакаць нам шокавай тэрапіі — падаражэння талончыкаў у тры разы?
Іншыя транспартныя прадпрыемствы краіны зазвычай падладжваюцца пад паказчыкі “Мінсктранса”.
“Размовы вядуцца даўно. У мінулым годзе і Міністэрства транспарту казала, што ў снежні 2008 года павысіцца тарыф, але гэтага не адбылося, — кажа начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення “Мінсктранса” Ганна Міхайлоўская. — Але пытанне пра падаражэнне пакуль не стаіць. Такія пытанні прымае Саўмін, Мінэканомікі”.
Пытаемся ў чыноўніцы, чаму кошт у 600 рублёў так доўга трымаецца — усё ж такі беларускі рубель пасля Новага года абваліўся.
Ганна Міхайлоўская: “Сацыяльная палітыка дзяржавы”.
Такім чынам, транспартнікі падаражэнне талончыкаў адкрыта не пацвярджаюць. Але і не здзівяцца, калі гэта з дня на дзень адбудзецца.
Не бянтэжаць чуткі пра падаражэнне талонаў і звычайных кандуктараў, кіроўцаў, кантралёраў, супрацоўнікаў дыспетчарскіх станцый.
“Ніхто нічога. У касе яшчэ нічога не ведаюць, — кажа дыспетчарка ДС Маскоўскага аўтавакзала сталіцы. — Нас загадзя ніколі не папярэджваюць. Учора атрымалі старыя талончыкі”.