Танцы ў працівагазах у Гродне (фота, відэа)
Так гарадскія артысты вырашылі прыцягнуць увагу да экалогіі. Касцюміраваны флэшмоб прайшоў 17 сакавіка на рэчавым рынку "Карона".
Танцоры двух гродзенскіх калектываў танчылі ў процівагазах і строгіх дзелавых касцюмах. Так яны выказаліся супраць забруджвання прыроды ў краіне. Потым артысты распрануліся да бялізны і ляглі ў смецце на імправізаванай звалцы, паказваючы "дрэва жыцця".
Як распавёў адзін з арганізатараў акцыі Міхаіл Ліс, акцыя накіраваная на бізнесменаў краіны. Такім чынам яе ўдзельнікі хацелі дамагчыся, больш актыўнага развіцця перапрацоўкі смецця. Грошы, на думку артыстаў, павінны зарабляцца не забруджваючы прыроду для новых пакаленняў.