Тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва павысяць, а для прадпрыемстваў — не

Тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва павысяць, а для прадпрыемстваў — не

Тарыфы на электрычнасць для насельніцтва будуць павышацца. Пра гэта журналістам 13 кастрычніка на цырымоніі адкрыцця Беларускага энэргетычнага і экалагічнага форуму заявіў міністр энэргетыкі Уладзімір Патупчык.

"У бліжэйшы час мы пралічваем ў рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця тарыфы на сярэднетэрміновую і кароткатэрміновую перспектыву. Для таго каб мы не адставалі ад тых працэсаў, якія адбываюцца ў макраэканоміцы, тарыфы для насельніцтва будуць павышацца, але яны будуць прывязаныя да ўзроўню даходаў нашых людзей", — цытуе БелаПАН словы чыноўніка.

Таксама ён заявіў, што для рэальнага сектара эканомікі тарыфы на 2016 год змяняцца не будуць. Па словах Патупчыка, апошнія тры гады тарыфы для прадпрыемстваў увесь час змяншаюцца. Гэтага ўдалося дасягнуць у выніку мадэрнізацыі прамысловасці.

Дарэчы, сёлета тарыфы для насельніцтва павышаліся двойчы — 1 студзеня і 1 сакавіка.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі