Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва растуць шосты раз за год

Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Саўміна №941 ад 30 кастрычніка 2013 года, інфармуе АФН.



Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складзе 518,9 руб. за 1 квт.гадз. Дыферэнцыяваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 363,2 руб. за 1 квт.гадз. (263,1 руб. за 1 квт.гадз.), а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 610,6 руб. за 1 квт.гадз. (751,8 руб. за 1 квт.гадз.).



Электраэнергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 квт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе да 610,6 руб. за 1 квт.гадз., у астатні час сутак — да 1831,8 руб. У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе 610,6 руб. за 1 квт.гадз., дыферэнцыяваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак будзе 427,4 руб. за 1 квт.гадз., у перыяд максімальных нагрузак — 1221,2 руб. за 1 квт.гадз.



Гэта ўжо шостае падвышэнне тарыфаў на электраэнергію сёлета. Ад 1 студзеня яны павялічыліся на 9,5%, з 1 лютага — на 18%, з 1 чэрвеня — на 15,7%, з 1 жніўня — на 14%, з 1 верасня — на 11,8%.



Фота — vyzov-elektrikov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі