Тэлеграм выдаліў афіцыйны канал беларускага ГУБАЗіКа

Супрацоўнік ГУБАЗіК / ont.by​
Супрацоўнік ГУБАЗіК / ont.by​

11 сакавіка з тэлеграма знік афіцыйны канал беларускага ГУБАЗіКа, вядомы прапагандай і "пакаяльнымі" відэа затрыманых апанентаў улады. Раніцай 12 сакавіка ГУБАЗіК завёў новы канал і звярнуўся да падпісчыкаў:

"Бліжэй да апаўночы, пакуль па невядомых для нас абставінах, адміністрацыяй "Telegram" быў выдалены наш тэлеграм-канал "ГУБАЗ". Мы не збіраемся спыняцца на дасягнутых выніках, бо праца ведамства павінна асвятляцца. Мы працягнем працаваць у патрэбным кірунку, працягнем выконваць ускладзеныя на ведамства задачы".

На дадзены момант на новы канал падпісалася больш за 13 тысяч чалавек. Сам Telegram выдаленне канала ГУБАЗіКа пакуль не пракаментаваў.

Бан канала ГУБАЗіКа — не першы выпадак блакіроўкі прапагандысцкіх беларускіх рэсурсаў за апошні час.

4 сакавіка ў Telegram былі забанены каналы расійскага агенцтва Sputnik, у тым ліку і ягоная беларуская версія. Акрамя таго ў міжнародны "бан" патрапіў беларускі дзяржканал "Беларусь 24". 11 сакавіка YouTube заблакаваў расійскія дзяржканалы. Не здзівімся, калі хутка гэта здарыцца і з каналамі беларускага дзяржТБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі