Тэлеканал "Беларусь 5" паказаў фільм пра кіраўніка БАТЭ Анатоля Капскага (відэа)
Тэлеканал "Беларусь 5" паказаў 31 кастрычніка дакументальны фільм прысвечаны памерламу старшыні праўлення ФК БАТЭ Анатолю Капскаму. 54-хвілінная стужка называецца "Капскі. Жыццё за мару".
Фільм быў паказаны 31 кастрычніка — на 40-ы дзень пасля смерці славутага кіраўніка БАТЭ.
Як паведамляла Еўрарадыё, у гэты ж дзень і на сайце барысаўскага клуба з'явіўся і 15-хвілінны відэаролік-успамін пра Анатоля Капскага, які зрабілі ў БАТЭ.