Тэлеканал "Беларусь-5" сёння пашырае аўдыторыю на мільён чалавек
Спартыўны тэлеканал з 1 лістапада працуе ў сетках кабельнага аператара ZALA (гэта — 600 тысяч абанентаў).
На працягу дня "Беларусь-5" з'явіцца і ў лічбавым пакеце МТІС (гэта яшчэ 300 тысяч абанентаў). Вяшчанне ў аналагавым пакеце Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетак пачнецца ад снежня. "Прессбол" дадае, што з пятніцы новы тэлеканал змогуць глядзець і 50 тысяч абанентаў аператара "Аксіёма-сэрвіс".
Нагадаем, дагэтуль "Беларусь-5" вяшчаў толькі для абанентаў сталічнага “Космас ТБ”. Гэты кабельны аператар функцыянуе ў Мінску і ахоплівае каля 450 тысяч кватэр.
Фота — Fotolia