Тэлеканал "Дыскаверы" плануе стварыць цыкл праграм пра Беларусь

Тэлеканал "Дыскаверы" збіраецца стварыць цыкл праграмаў пра Беларусь. Пра гэта ў чацвер, 7 траўня, заявіла міністр інфармацыі нашай краіны Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, нядаўна прайшлі перамовы, была дасягнутая дамоўленасць пра стварэнне серыі перадачаў пра беларускую прыроду. Вядома, што "Дыскаверы" зацікавіўся Белавежскай пушчай.

Міністр інфармацыі адзначыла, што гэта прыклад, калі замежны тэлеканал не толькі прыносіць у краіну якасны кантэнт, але і прапагандуе Беларусь ва ўсім свеце, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, аўдыторыя "Дыскаверы" складае сотні мільёнаў чалавек. Папулярнасцю карыстаюцца праграмы пра прыроду, навуку, гісторыю.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі