Teleport, Leibonik, SnopSnou, BarRokka ― у фінале конкурсу "Басовішча-2017"
20 траўня ў Мінску прайшло "Адборышча", падчас якога маладыя каманды змагаліся за выхад у фінал конкурса "Басовішча-2017".
У адборы ўдзельнічала 11 гуртоў, сярод якіх Teleport, Lis, Leibonik, SnopSnou, BarRokka, NGe, Марцін S. і іншыя. Журы, у складзе якога беларускія журналісты, музыкі і прадстаўнікі БАСу, для фіналу абралі чатыры гурты ― Teleport, Leibonik, SnopSnou, BarRokka.
Фестываль "Басовішча-2017" пройдзе ў польскім Гарадку 14-15 ліпеня.