.К — пераможца конкурсу маладых выканаўцаў на "Басовішчы-2016"
![.К — пераможца конкурсу маладых выканаўцаў на "Басовішчы-2016"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/20160722_basowiszcza_sipaczou_014.jpg.webp?itok=SZzBP4zE)
На конкурсе маладых выканаўцаў "Басовішча-2016" 22 ліпеня праслухалі пяць прэтэндэнтаў на перамогу: сталічных інструменталістаў The Glitchhh, якія граюць інструментальную псіхадэліку, бадзёрых хард-рокераў M.G. з Гродна, іх земляка — барда-авангардыста .К, уладальнікаў прызу "Дэбют" на "Даём Рады-2014" Haina і электронны гурт Intellegency, вядомы па сваіх жывых атмасферных выступах на адкрытым паветры.
Паводле журы, у параўнанні з астатнімі ўдзельнікамі, .К выступіў найбольш харызматычна і асэнсавана. Яго выступ адкрые другі дзень "Басовішча" (пачнецца 23 ліпеня ў 18.00). А ў якасці ўзнагароды музыка атрымае гадзіны запісу ў адной з польскіх гуказапісвальных студый.