Тэлевядоўца Кацярына Пытлева паведаміла пра ператрус у сваёй мінскай кватэры
У мінскай кватэры Кацярыны Пытлевай адбыўся ператрус. Пра гэта тэлевядоўца напісала ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
"Аказваецца, у нас сёння ў кватэры быў ператрус. Падрабязнасцяў пакуль няма, але дзверы, натуральна, раскурочылі. Чакаем зліваў пра тое, якія мы небяспечныя злачынцы, і кампраметуючых фота", — заявіла Пытлева.
Улетку 2020-га Пытлева публічна асудзіла гвалт з боку сілавікоў. Пасля гэтага яе пазбавілі тэлеэфіраў на тэлеканале "Беларусь 1", потым давялося сысці і з радыё.
На пачатку 2021-га Пытлева з сям'ёй з'ехала з Беларусі пад пагрозай крымінальнай справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.