Тэнісістка Вера Лапко абураная: яе багаж згубіўся па дарозе з Мінска ў Варшаву
Беларуская тэнісістка Вера Лапко напісала ў Instagram, што прыляцела з Мінска ў Варшаву на самалёце "Белавія" без багажу. Разам з ёй ляцелі ў асноўным спартсмены — у Беларусі прайшоў этап чэмпіянату свету па канькабежным спорце.
"Самалёт... быў запоўнены людзьмі..., — піша Лапко. — Калі праходзіла рэгістрацыю, я бачыла, што людзей было вельмі шмат, а багажу яшчэ разы ў 2-3 больш... па прылёце каля 60-70 чалавек не атрымалі свой багаж".
Тэнісістка сцвярджае, што пасажырам патлумачылі сітуацыю так: "Багаж усіх пасажыраў не змясціўся ў багажнае аддзяленне самалёта". Вера Лапко абураная: "Як можна так рабіць? Трэба хаця б папераджаць пасажыраў пра такую магчымасць пры рэгістрацыі багажу!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.