Тэрэза Мэй просіць ЕС адтэрмінаваць брэкзіт да 30 чэрвеня

Тэрэза Мэй просіць ЕС адтэрмінаваць брэкзіт да 30 чэрвеня

Тэрэза Мэй просіць ЕС адтэрмінаваць брэкзіт да 30 чэрвеня, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі даслала ліст кіраўніку Еўрапейскага савета Дональду Туску. Мэй спадзяецца, што за гэты час парламент зможа ўхваліць пагадненне і выхад не будзе праблемным.

Вялікабрытанія мусіла выйсці з Еўрасаюза яшчэ ў сакавіку, але Лондан здолеў атрымаць адтэрміноўку да 12 красавіка. Аднак брытанскі парламент ніяк не можа ўхваліць пагадненне. Мэй заявіла, што яе краіна будзе імкнуцца выйсці з ЕС да 23 траўня, калі адбудуцца выбары ў Еўрапарламент.

Лідары краін-чальцоў Еўрасаюза могуць даць адказ на саміце 10 красавіка. Брусель настойвае на тым, каб за час адтэрміноўкі брытанскія ўрад і парламент дамовіліся. Пакуль жа дэпутаты тройчы адхілілі здзелку аб выхадзе з ЕС.

Ёсць звесткі, што Туск можа прапанаваць лідарам краін ЕС даць Вялікабрытаніі адтэрміноўку на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі