Тэрэза Мэй сыходзіць з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі

Тэрэза Мэй сыходзіць з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі

Тэрэза Мэй пакідае пасаду прэм'ер-міністра і лідара Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Пра гэта ў твітары паведамляе Бі-бі-сі. 

Пра свае планы Мэй паведаміла на парозе афіцыйнай рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт. Па яе словах, 7 чэрвеня яна пакіне пост лідара Кансерватыўнай партыі і будзе прэм'ерам Вялікабрытаніі, пакуль партыя не абярэ новага кіраўніка.

"Мне вельмі шкада, што я так і не змагла завяршыць працэс выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза", — сказала Мэй і дадала, што яна ўсё адно задаволена прагрэсам, які ўдалося дасягнуць па пытанні брэксіту.

Як паведамляе Бі-бі-сі, на кіраўніка брытанскага ўрада аказваўся ўсё больш моцны ціск з патрабаваннямі адстаўкі пасля таго, як новыя прапановы Мэй па брэксіце, абвешчаныя ёю ў аўторак 21 траўня, зноў не атрымалі падтрымкі ў парламенце.

У сераду падала ў адстаўку лідар большасці ў Палаце абшчын Андрэа Лэдсам, заявіўшы, што больш не верыць у магчымасці цяперашняга ўраду давесці да канца выхад краіны з Еўрапейскага саюза.

Некалькі міністраў сказалі Бі-бі-сі, што Мэй больш не можа заставацца на сваёй пасадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі