Тэрэза Мэй сыйдзе ў адстаўку, калі прымуць яе версію брэкзіту

Тэрэза Мэй сыйдзе ў адстаўку, калі прымуць яе версію брэкзіту

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паабяцала датэрмінова сысці ў адстаўку, калі будзе прынятая яе версія па выхадзе краіны з Еўрасаюза. Пра гэта паведаміла канцылярыя Мэй, піша "Новая газета".

"Я прашу ўсіх у гэтай зале падтрымаць здзелку [з Еўрасаюзам] для таго, каб мы выканалі наш гістарычны абавязак — ажыццявілі рашэнне брытанскага народа і пакінулі Еўрапейскі саюз у арганізаванай манеры без лішніх ускладненняў", — заявіла брытанскі прэм'ер.

Брэкзіт мусіў адбыцца 29 сакавіка. Цяпер парламент Вялікабрытаніі разглядае альтэрнатыўныя варыянты выхаду. Па просьбе Мэй Еўрасавет адклаў пачатак выхаду краіны з ЕС да 22 траўня.

Раней парламент Вялікабрытаніі ўжо адхіліў два праекты брэкзіту, якія прапанавала Мэй. Таксама парламентары выступілі супраць выхаду з ЕС без здзелкі. 

23 сакавіка ў Лондане адбыўся масавы мітынг за паўторны рэферэндум наконт брэкзіту. Паводле ацэнак арганізатараў, на яго выйшла больш за мільён чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі