Тэрмінатар ужо не будзе губернатарам

Арнольд Шварцэнэгер вызваляе кабінет для новага губернатара Каліфорніі, дэмакрата Джэры Брауна, паведамляе ВВС.

Сябра Рэспубліканскай партыі, кінаакцёра і культурыста Арнольда Шварцэнэгера абралі на пасаду губернатара сем год таму, пасля таго, як ён паабяцаў палепшыць эканамічнае становішча Каліфорніі.
 
Аднак праблемы ў эканоміцы аднаго з найбуйнейшых амерыканскіх штатаў пад кіраўніцтвам Шварцэнэгера толькі нарасталі, а яго папулярнасць сярод выбаршчыкаў ішла долу.

У той самы час Шварцэнэгер заслужыў павагу абаронцаў прыроды, бо прадставіў на тэрыторыі Каліфорніі самыя жорсткія ў ЗША законы па барацьбе з глабальным пацяпленнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі