Тэставы рэжым платнай паркоўкі на мінскай вуліцы Маркса працягнулі на месяц
Тэставы рэжым зоны платнай паркоўкі на вуліцы Карла Маркса ў Мінску працягнуты на месяц, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на дзяржустанову "Паркоўкі сталіцы".
Планавалася, што плата за прыпынак на вуліцы Карла Маркса паміж вуліцамі Свярдлова і Энгельса ўвядуць з 12 сакавіка. Платнай меркавалася зрабіць паркоўку па буднях з 8.00 да 20.00. Прадугледжвалася, што каштаваць паслуга будзе 1 рубель у гадзіну.
Але цяпер тэставы рэжым без збірання грошай за паркоўку падоўжылі да 12 красавіка.
У такім рэжыме паркоўка на вуліцы Карла Маркса працуе з 5 лютага, аплата з кіроўцаў не спаганяецца.