TIM ERNA прэзентуе рок-тэатр і рыхтуе дэбютны альбом (+відэа)

У пошуках канцэпцыі каманда завуалявала праект у “рок-тэатр” і эксперыментуе з рознымі музычнымі стылямі.

“Усё, што цяпер робіцца ў межах гэтага праекта, аддае нігілізмам, — распавядае Еўрарадыё Цім Эрна. — І агульны накірунак у нашай творчасці цяпер, хутчэй, сацыяльна-пратэстны, дэкадансны. Пра кветачкі спяваць сумна, пра палітыку — нельга. Таму у кожнай з маіх песень ёсць сцэнічны пасыл, нейкая ідэя, якую хочацца распавесці не толькі з дапамогай музыкі і песень, але яшчэ і з дапамогай дзеі”.

Дэбютны альбом TIM ERNA выдасць бліжэй да канца ліпеня. У яго ўвойдуць 12 кампазіцый. А вось назвы ў пласцінкі, хутчэй за ўсё, не будзе — так Цім Эрна вырашыў прыцягнуць больш увагі да, уласна, праекта. Прэзентацыя альбома запланаваная на пачатак восені, а тур у яго падтрымку гурт распачне з канцэрта ў Маскве! Пакуль жа музыкі рыхтуюцца ўзяць удзел у шэрагу летніх фестываляў у Расіі і ва Украіне.

Нагадаем, раней Цім Эрна быў аўтарам і ўдзельнікам праекту RetroElectro, які спыніў існаванне неўзабаве пасля інтэрв’ю на Еўрарадыё. За гэта гурт атрымаў прэмію “Даём рады” у намінацыі “Інтэрв’ю года”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі